Текст песни
Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам Засцілае рэчкі лёдам Брыльянцістым снежным блескам Сыпле іней на бярозы Туліць дрэвы лёгкім пухам Крые руні, травы, лозы Белай посцілкай-кажухам Дзеда ўсюды носяць ногі І к нам прыйдзе на хвілінку Адпачыць крыху з дарогі Важна сеўшы на ялінку А ялінка! Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках Тут лісічка, зайчык, мышка Рыбкі, буслік доўгавязы А як ззяюць на ёй шышкі Нібы ў іх гараць алмазы Каля ёлкі карагоды Песні, гутарка жывая А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае Дык рассунем кола шырай Патанцуем на памосце Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця
DJ Блокnote — Дзед Мароз
«Дзед Мароз» — DJ Блокnote. Читайте текст песни и подпевайте с караоке-подсветкой: строки текста подсвечиваются в такт музыке. Слушайте онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 1:48. Жанр — Поп.
