Текст песни
Бабушка, Бабуля, Бабушка. Хмаркі да соней катуляцца, Нізка плывуць над зямлёй. Як я сумую, бабулечка, Па тых сустрэчах з табой. Там у цянёчку каштанавым, Помню, дзяцінстве не раз, Табе дакучаў я пытаннямі, Ты мудры давала адказ. Скажы мне, бабуля, дзе бусел Зімуе, чаму колер сіні ў Нябёс? Чаму клён высокі, дзе водзяцца Цмокі і як гэта плакаць без Слёз? Як мёд робяць пчолкі, чаму да Вясёлкі я сёння дабегчы не Мог? Куды цякуць рэчкі, з чаго робяць Свечкі, бабуля, а дзе жыве Бог? Зноў закукуе зязюлечка Ў нашым садку па вясне. Толькі не выйдзе бабулечка І не сустрэне мяне. Там, дзе світанкі пунцовыя Выльюць туман на ваду, Пра нашы з бабуляй размовы я Ціхую песню складу. Скажы мне, бабуля, дзе бусел Зімуе, чаму колер сіні ў Нябёс? Чаму клён высокі, дзе водзяцца Цмокі і як гэта плакаць без Слёз? Як мёд робяць пчолкі, чаму да Вясёлкі я сёння дабегчы не Мог? Куды цякуць рэчкі, з чаго робяць Свечкі, бабуля, а дзе жыве Бог? Скажы мне, бабуля. Скажы мне, бабуля.
Дрозды — Бабуля
«Бабуля» — Дрозды. Читайте текст песни и подпевайте с караоке-подсветкой: строки текста подсвечиваются в такт музыке. Слушайте онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 4:23. Жанр — Поп.
