Текст песни
Для этой песни доступен текст без караоке-подсветки.
Трапяткія промні сонца над вадой Як жар-птушка дагарае вечар той Каля рэчкі разгараецца касцёр Песні з іскрамі ляцяць да самых зор Купалінка між высокіх траў ідзе Ноч чароўную купальскую вядзе Небам вышыты і сонцам паясок Летуценні, мары ўплецены ў вянок Ноч купальская, у лесе Кветка-папараць цвіла У загадкавае месца Нас спакуса завяла Абдымаў і цалаваў дзявочы стан І каханне ап'яніла, як дурман Бачыў папараць цвіла Ой, далі бог Ды ад любай адарвацца я не мог Салавейка на галінцы цёх ды цёх Пад старой ялінаю прымяты мох Ноч сыходзіць, сонца раненька ўстае Новы дзень падзеі новыя нясе Ноч купальская, у лесе Кветка-папараць цвіла У загадкавае месца Нас спакуса завяла Абдымаў і цалаваў дзявочы стан І каханне ап'яніла, як дурман Бачыў папараць цвіла Ой, далі бог Ды ад любай адарвацца я не мог
Дрозды — Ноч Купальская (Live ў Маладзечна)
«Ноч Купальская (Live ў Маладзечна)» — Дрозды. Читайте текст песни, слушайте запись онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 4:04. Жанр — Поп.
