Текст песни
Для этой песни доступен текст без караоке-подсветки.
Каб любіць Беларусь нашу мілую Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць! Што ім тыя пагоды паўднёвыя, Што ім пышны платанавы рай, Калі клічуць іх далі сасновыя І азёрны рабінавы край. Сакавітыя пожні мурожныя Не заменіш нічым і нідзе, І зямлю, дзе сцяжыначка кожная У прыветлівы дом прывядзе. Каб любіць Беларусь нашу мілую Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць!
ансамбль Сябры — Журавли над полесьем летят
«Журавли над полесьем летят» — ансамбль Сябры. Читайте текст песни, слушайте запись онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 4:19. Жанр — Поп.
