Текст песни
Зямля пяшчоты і святла, ты Стала мне святою. О, Беларусь, ты не была Ніколі мне чужою. Цябе я сам не выбіраў, Мая ад нараджэння. Цябе мне лёс удзячны даў, Нібы благаславенне. Беларусь, ты мая Беларусь, Золкай раніцай, водар гаркавы. Беларусь, ты мая Беларусь, неба Богава, наша зямля. Беларусь, ты мая Беларусь, Край любові, пакуты і славы. Ты мая калыска, матуля мая. Ты мая малітва, Радзіма мая. Зямля дзядоў, зямля бацькоў, Ручнік матулі тканы. Ляціць да зораў рэха слоў, Табою вымаўляных. Свой родны сын цябе люблю На злых вятрах эпохі. І ты, прашу я і малю, Любі мяне хоць трохі. Беларусь, ты мая Беларусь, Золкай раніцай, водар гаркавы. Беларусь, ты мая Беларусь, неба Богава, наша зямля. Беларусь, ты мая Беларусь, Край любові, пакуты і славы. Ты мая калыска, матуля мая. Ты мая малітва, Радзіма мая.
Дрозды — Беларусь, ты - мая!
«Беларусь, ты - мая!» — Дрозды. Читайте текст песни и подпевайте с караоке-подсветкой: строки текста подсвечиваются в такт музыке. Слушайте онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 3:56. Жанр — Поп.
