Текст песни
Для этой песни доступен текст без караоке-подсветки.
Скрыпнуць веснічкі гукам знаёмым На бацькоўскі падворак ступлю Ліст зжаўцелы з высокага клёну Упадзе на маю галаву Я па родным куточкам прайдуся Дзе дзяцінства маё прайшло Да бярвенняў плячом прытулюся Нашай хаты адчую цяпло Бацькаў падворак родныя рэчы Куфар у сенцах кажух на печы Цэбры і дзежкі маміны шклянкі Коўдры льняныя і выцінанкі Ручнік-набожнік вышыты мамай А на стале абрус даматканы Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце Кошту не мае гэта багацце Хлеў пусты і пустыя павеці Адзвінела сышло ў забыццё І гуляе адзін толькі вецер Дзе калісьці бурліла жыццё Дзе калісьці плугі нібы скібу Адразалі зямлю па вясне А я сёння хаджу па сядзібе Сею толькі ўспаміны свае Бацькаў падворак родныя рэчы Куфар у сенцах кажух на печы Цэбры і дзежкі маміны шклянкі Коўдры льняныя і выцінанкі Ручнік-набожнік вышыты мамай А на стале абрус даматканы Дорага сэрцу ўсё ў роднай хаце Кошту не мае гэта багацце
Дрозды — Бацькаў падворак
«Бацькаў падворак» — Дрозды. Читайте текст песни, слушайте запись онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 2:53. Жанр — Поп.
