Текст песни
Для этой песни доступен текст без караоке-подсветки.
Пеўні ўранку заспявалі Зніклі зорачкі з нябёс Мама ў печы смажыць сала Ах, як пах зыкоча нос На стале стаіць сняданак Гладыш з цёплым малаком І бліночкі і смятана І бульбачка з агурком У вясковае дзяцінства Зноў мяне вяртаюць сны Дзе жыцця майго сцяжынкі Хуткі бег свой пачалі Дзе сяброў было багата Дзе мае дужэлі сілы Дзе аднойчы мама з татам Разпрасталі мае крылы Сонца ў восень цяплом дражніць Пасём з бацькам мы кароў Ну што, хлопцы, сала смажыць Час абеду надышоў Я ў сваім жыцці нямала Каштаваў розных прысмак А вось тога ў полі сала Я дагэтуль помню смак У вясковае дзяцінства Зноў мяне вяртаюць сны Дзе жыцця майго сцяжынкі Хуткі бег свой пачалі Дзе сяброў было багата Дзе мае дужэлі сілы Дзе аднойчы мама з татам Разпрасталі мае крылы Вісіць месяц, як акрайчык Тата з працы прыязджаў Кожны раз казаў, што зайчык Нам гасцінец перадаў Сала з хлебам на газеце Я і сёння не забыў Мне здаецца лепшы ў свеце Пачастунак гэты быў У вясковае дзяцінства Зноў мяне вяртаюць сны Дзе жыцця майго сцяжынкі Хуткі бег свой пачалі Дзе сяброў было багата Дзе мае дужэлі сілы Дзе аднойчы мама з татам Разпрасталі мае крылы
Дрозды — Мае крылы
«Мае крылы» — Дрозды. Читайте текст песни, слушайте запись онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 3:18. Жанр — Поп.
