Текст песни
Дзесьці на шары ў абшары, мне помніцца Паміж паўдневым і паўночным полюсам Хлопчык з дзяўчынкай дыхалі ветрам Ды пакахалі, напэўна, ад гэтага Марылі мары, гулялі ў мафію Ды выдумлялі сабе біяграфіі Спалі на кафлі ў ваннай у спякоту Жылі і не ведалі, што будзе потым Але у яе вачах – выйсце У яго вачах – толькі выхад на дах Аднойчы ўсе скончыцца раптам Напэўна, не так, як чакаць было варта Ей будзе няемка, ен будзе трымацца Да самых апошніх прыдуманных словаў І доўга яшчэ будзе весці з гудкамі размову І доўга яшчэ будзе весці з гудкамі размову Дзесьці… Дзесьці ў абшары на шары, мне помніцца Паміж паўдневым і паўночным полюсам Хлопчык с дзяўчынкай згубілі каханне Нясмелае, чыстае, светлае, ранняе Яно пажыло ды растала ў паветры Забытае так незваротна сусветам Яе нехта бачыў аж па-за экватарам Ен трапіў ў ЧАЭС ды памер ліквідатарам Але у яе вачах – выйсце У яго вачах – толькі выхад на дах Аднойчы ўсе скончылась раптам Напэўна, не так, як чакаць было варта Ей стала няемка, а ен усе трымаўся Да самых апошніх прыдуманных словаў І потым працягваў доўга з гудкамі размову І потым працягваў доўга з гудкамі размову
J:МОРС — Дзесьці Remastered 2025
«Дзесьці Remastered 2025» — J:МОРС. Читайте текст песни и подпевайте с караоке-подсветкой: строки текста подсвечиваются в такт музыке. Слушайте онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 3:19. Жанр — Рок.
