Текст песни
Аканіцы заміраточылі Пад напорам прыліву рання Кожнай кропляй грыміць праточанай Незакончанае трыванне Дол калодзежны рэзкім росчыркам Перакрэсліць шпакоў вяртанне Крыку калівам, пстрыкам пошчаку Незакончанае трыванне Змрокам незгасальнага святла Аддаленнем адчування волі Абяцаннем рання без спатолі На Вялікдзень снілася турма Аканіцы заміраточылі Пад напорам прыліву рання Кожнай кропляй грыміць праточанай Незакончанае трыванне Дражніць мур уяўленнем далечы Цень-пацук шэры хвост хавае Трызніць прышласцю, дасынаючы Незакончанае трыванне Змрокам незгасальнага святла Аддаленнем адчування волі Абяцаннем рання без спатолі На Вялікдзень снілася турма Змрокам незгасальнага святла Аддаленнем адчування волі Абяцаннем рання без спатолі На Вялікдзень снілася турма
J:МОРС, Вольныя купалаўцы — Аканіцы
«Аканіцы» — J:МОРС, Вольныя купалаўцы. Читайте текст песни и подпевайте с караоке-подсветкой: строки текста подсвечиваются в такт музыке. Слушайте онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 3:29. Жанр — Рок.
