Текст песни
Цішыня, маўклівасць, адзінота Журыцца няскошаны мурог Першая пажоўклая лістота Нібы кот, валяецца ля ног Прадчуванне росстані і смутку Лета, мабыць, добры чалавек Начапіла зношаную хустку І глядзіць з-пад выцвілых павек Восень, восень, восень Мне не дваццаць восем Мне намнога болей Споўніцца зімой Восень, восень, восень Хмары, а просінь Над вірлівым лёсам і над галавой Дождж начны маю журбу не лечыць Заціхаюць словы наўздагон Белыя аголеныя плечы Сіні, як валошка, парасон Восень прытаілася за борам Выглядае сцежку да цямна – Рана штосьці, – выдыхну з дакорам І глыну чырвонага віна Восень, восень, восень Мне не дваццаць восем Мне намнога болей Споўніцца зімой Восень, восень, восень Хмары, а просінь Над вірлівым лёсам і над галавой Восень, восень, восень Мне не дваццаць восем Мне намнога болей Споўніцца зімой Восень, восень, восень Хмары, а просінь Над вірлівым лёсам і над галавой
Дрозды — Восень
«Восень» — Дрозды. Читайте текст песни и подпевайте с караоке-подсветкой: строки текста подсвечиваются в такт музыке. Слушайте онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 3:49. Жанр — Поп.
