Текст песни
Для этой песни доступен текст без караоке-подсветки.
Дрэвы прысадаў гараць, як кастры, Іх падпаліла бязлітасна восень. Моўчкі на строме стаю, на вятры, Над галавой - неба вечная просінь. Так, як і восень, пачуцці свае, Мы непрыкметна з табою спалілі. Колькі пяшчоты суладдзе дае! Ісціну простую поздна адкрылі. Прыпеў: Лістапад развітальны, Лістапад феерычны, Лістапад летуценны І самотна-лірычны. Ліставей, лістаплач, Лісташэпт, лістабой. Лістапад нас разлучыць Назаўсёды з табой. Барва і золата ў парках гараць. Што ж прыгажосці мы гэтай не рады? Дрэваў кастры будуць зноў чараваць Яркім і дзіўным агнём лістападу. Дрэвы палаюць халодным кастром, Мары лісцём шамацяць пад нагамі. Вецер падыме лістоту са стром, Снег замяце - як раку з берагамі.
Алина Чижик — Лістапад развітальны
«Лістапад развітальны» — Алина Чижик. Читайте текст песни, слушайте запись онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 4:07. Жанр — Поп.
