Текст песни
У гэтым сусвеце ўсё цяжка і проста. Усё простае глупства. Жывеш быццам востраў. Змагаешся з часам, што цягне наперад. Шукаеш прытулку для стомленай веры. Пад небам бялізным, як сэрца грымоткае, Свой шлях адбівае краіна самотная. Спрабуе прыўзняцца спад цяжару вечнага. Свой лёс пакідае ў чарзе супярэчнасцей. Паміж надзярогай, надзеяй і горам плывае Краіна блакітных азёраў. Была ёй прызначана цяжкая доля. Нясе скрозь стагоддзі нязломную волю. Насуперак лёсу насустрач прастору вядзе за Сабою яскраваю мрою. Не страціла ў цемры празрыстасці годнасць і сяю ў Паветры краіна азёраў. Ідзе дзень за днём, падганяе стагоддзі, А ты ўсё трымаешся зорнае ролі. Блукаеш па стужцы адарванай мроі і ў млявасці Думак робіш высновы. На твары суцэльнасці крохкім адбіткам свой цень Пакідае краіна блакітам. І згодная з брудам балючым раздоллі, Жадае даведацца лепшай долі. Паміж надзярогай, надзеяй і горам плывае Краіна блакітных азёраў. Была ёй прызначана цяжкая доля. Нясе скрозь стагоддзі нязломную волю. Насуперак лёсу насустрач прастору вядзе за Сабою яскраваю мрою. Не страціла ў цемры празрыстасці годнасць і сяю ў Паветры краіна азёраў. У нашым сусвеце ўсё добра і дрэнна, Усё дрэнна і пуста. Бяжыш ад спакусы, спрачаешся з марай, Што цягне ў няволю і застаешся сам на сам З журбою. Паміж надзярогай, надзеяй і горам плывае Краіна блакітных азёраў. Была ёй прызначана цяжкая доля. Нясе скрозь стагоддзі нязломную волю. Насуперак лёсу насустрач прастору вядзе за Сабою яскраваю мрою. Не страціла ў цемры празрыстасці годнасць. Блукае па свеце краіна азёраў. О-о-о! Краіна азёраў. О-о-о!
Skrizhali — Краіна блакітных азёраў
«Краіна блакітных азёраў» — Skrizhali. Читайте текст песни и подпевайте с караоке-подсветкой: строки текста подсвечиваются в такт музыке. Слушайте онлайн бесплатно или скачайте mp3. Длительность записи — 4:27. Жанр — Рок.
